Ад 10 да 16 ліпеня Маладзечанская ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Дзіця – галоўны пасажыр!».
Падчас яе супрацоўнікі інспекцыі створаць рэйдавыя групы.  Узмоцняць кантроль за выкарыстаннем кіроўцамі дзіцячых утрымліваючых прылад. Калі заўважаць парушэнні патрабаванняў Правілаў, кіроўцаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Памер штрафу можа скласці да 4 б.в. (98 рублёў), за паўторнае парушэнне да 8 б.в. (196 рублёў).

Як тлумачаць інспектары ДАІ, асноўная прычына гібелі дзяцей-пасажыраў – дарослыя ігнаруюць сродкі бяспекі пры перавозцы непаўнагадовых. Або перавозяць іх у ўтрымліваючых прыладах, не прышпільваючы рэмнямі бяспекі.

Ад пачатку года на дарогах рэспублікі ў аварыях загінула 12 непаўнагадовых, 176 – атрымалі раненні. На Маладзечаншчыне зарэгістравалі 2 аварыі з удзелам непаўнагадовых. Пацярпела адно дзіця.