ДТЗ адбылося сёння, каля 10:30 паблізу садовага таварыства «Западгор’е». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца за рулём “Мазды” ехаў па дарозе Крыжоўка – Ратамка і на закругленні налева ва ўмовах абмежаванай бачнасці заняў крайняе левае становішча на праезнай частцы. «Таму ён не саступіў дарогу “Фольксвагену”,  што рухаўся насустрач, і адбылося сутыкненне. У выніку ДТЗ кіроўцы і чатыры пасажыры “Фольксвагена” атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны дастаўлены ў медустанову», – распавяла Кацярына Сільчанка.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.