Аварыя здарылася 11 ліпеня на трасе Мінск-Маладзечна-Нарач.
Каля дзевяці гадзін вечара мінчанін 65 гадоў рухаўся у напрамку Мядзела на Renault Laguna. Мужчына адцягнуў увагу ад кіравання, з’ехаў на правую абочыну, далей у правы па руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

У выніку аварыі пацярпела 62-гадовая пасажырка, якая не была прышпіленая рамянём бяспекі. Яна шпіталізаваная.

Кіроўца быў цвярозы і прышпілены рамянём бяспекі.