На іх погляд, тэлебачанне — адна з асноўных крыніц папулярызацыі мовы, але відавочна, што ніякай роўнасці дзвюх дзяржаўных моў там сёння няма. 


Усе навіны і тэлеперадачы, у асноўным, дэманструюцца па-руску, ідзе «дэпапулярызацыя беларускай мовы».

«Мы не просім пашырэння беларускай мовы на дзяржаўным тэлебачанні да 100% эфірнага часу, таму што жыхары Беларусі могуць гэтага не зразумець. Мы просім павелічэння вяшчання дзяржаўных тэлеканалаў на беларускай мове да 50%. Спадзяюся, вы нас пачуеце », — звяртаюцца да Міністэрства інфармацыі энтузіясты.

На 15 гадзін 12 ліпеня пад петыцыяй падпісаліся 352 чалавекі, плануюць сабраць яшчэ 148 подпісаў і  накіраваць зварот у Міністэрства інфармацыі.