Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.
Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.  З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і тых, хто не здае ўступныя выпрабаванні, выглядаюць так:

з 12 па 31 ліпеня – у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 12 ліпеня па 2 жніўня – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;

з 12 ліпеня па 4 жніўня – у іншых установах вышэйшай адукацыі. Выпускнікі профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, змогуць падаць дакументы ў ВНУ з 12 па 14 ліпеня.

Абітурыентам трэба будзе асабіста прадаставіць у прыёмную камісію пасведчанне асобы, заяву, якое запаўняецца па ўзоры, які выдаецца ВНУ, дакумент аб адукацыі, на падставе якога паступае малады чалавек. У пакет дакументаў уваходзяць таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынская даведка, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фотаздымкі. Іх форма і колькасць ўсталёўваюцца ВНУ.

Ад 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні ў ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове.

Залічэнне на бюджэт будзе доўжыцца па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ – па 24 ліпеня, у творчых – па 28 ліпеня. На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічваць па 6 жніўня, у сілавых – па 2 жніўня, у творчых – па 3 жніўня. Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.