У Нацпарку “Нарачанскі” выставілі на продаж сем участкаў коштам ад 5 тысяч рублёў. Усе яны размешчаны ў маляўнічых месцах паблізу азёр. Самы дарагі ўчастак знаходзіцца ў вёсцы Гатавічы Мядзельскага раёна.

Зямельны надзел налічвае больш за 13 сотак і размешчаны паблізу сістэм газа- і электразабеспячэння і асфальтаванай дарогі. Пачатковы кошт лота складае 27 тысяч рублёў.

За 20 тысяч рублёў выстаўлены на электронныя таргі ўчастак 25 сотак у вёсцы Гірыны. Зямельны надзел размешчаны ў 2,5 кіламетрах ад возера Нарач і ў 100 метрах ад возера Мястра. За 20 тысяч рублёў выстаўлены на продаж і ўчастак 20 сотак у вёсцы Расохі. У Расохах можна купіць яшчэ адзін участак плошчай 18 сотак. Пачатковы кошт на лот стартуе ад 12 тысяч рублёў.

Побач з возерам Баторына прадаюцца тры ўчасткі ў вёсках Шыкавічы, Азаркі-Дворышча і Азаркі-Пудавінка. Цэны на ўчасткі стартуюць ад 5 тысяч рублёў.