Аўтар твора – Валеры Апарык. Ідэя належыць дырэктару каледжа Ігару Кіцікаву. 

– Кароль вужоў – гэта змяіны гаспадар, – распавядае Ігар Сямёнавіч. –  У яго карона на галаве і залатыя завушніцы. Кожную восень ён вядзе ўсіх вужоў і цёплыя краі.

Па словах дырэктара каледжа, у планах – зрабіць іншых герояў  міфалогіі: вужалак – дачок Караля – і ўсім вядомых русалак.

Новы арт-аб’ект – дзевяць метраў у даўжыню.

Ігар Кіцікаў ля яшчэ незавершанага твора Валерыя Апарыка. Фота vk.com.