Тую на алеі “Разам у будучыню” пасадзілі ў дзіцячым цэнтры “Надзея” Іў Ламберт Салтаў і Джыл Мары Тайсан – прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі “Дзеці чарнобыльскага праекта Вялікая Чытануга” (ЗША).
Ад 24 чэрвеня да 5 ліпеня ў “Надзеі” адпачывалі і аздараўліваліся 26 чалавек пры фінансавай падтрымцы Міжнароднай арганізацыі “Дзеці чарнобыльскага праекта Вялікая Чытануга”.

Алею пасадзілі ў 2014 годзе. Фота nadeshda.by.

Яшчэ ў 2014 годзе на тэрыторыі аздараўленчага цэнтра пасадзілі алею пад назвай “Разам у будучыню” з вечназялёных дрэў. Удзельнічаць у пасадцы запрасілі арганізацыі, якія на працягу трох і больш гадоў фінансавалі знаходжанне дзяцей у “Надзеі”. Пасадзілі 52 дрэва.

4 ліпеня ў “Надзеі”.

Аднак тады ад амерыканскай арганізацыі ніхто не змог прыехаць. Таму сёлета, на пачатку ліпеня, у прысутнасці дзяцей і супрацоўнікаў “Надзеі” госці з Амерыкі пасадзілі сваю тую на алеі.