Справу ўзбудзілі 11 ліпеня па артыкуле “Крадзеж”.
Падазраваны — беспрацоўны 30-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства.

У перыяд ад 10 да 20 чэрвеня ў вёсцы Лебедзева ён вырваў дзверы, увайшоў у дом 40-гадовай жанчыны і скраў самаробны наждак, дрыль і прас.

Агульная сума шкоды —  105 рублёў.