Крымінальная справа ўзбуджаная на 64-гадовага жыхара вёскі Агароднікі.
Сёлета ў сакавіку ён пашкодзіў замок і трапіў у гаспадарчую пабудову ў двары 36-гадовага мінчаніна. Адтуль вясковец скраў ровар коштам 200 рублёў.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Агароднікі. Падазраванага затрымалі, ровар канфіскавалі. Справу ўзбудзілі па артыкуле “Крадзеж”.