11 мясцовых сельсаветаў прадстаўляюць свае падвор’і.На фестывалі можна зрабіць аква-грым.

Сёлета фэст мае экалагічны напрамак. Арганізаваны раздзельны збор смецця.

На водны фрыстайл прыйшлі паглядзець шмат людзей. 

У межах фестываля прайшоў велапарад.

Вадзім прыехаў на фестываль з Мінска. Яму спадабаліся выступы вядучых і наогул арганізацыя фэста.

На фестывалі можна набыць фарбы “Холі”. Кошт аднаго пакета — 3 рублі.

Адна з цікавостак фэсту – увесь дзень бясплатна наліваюць квас тым, хто прыйшоў са сваім кубкам.

  

На фэсце можна сфатаграфавацца з сапраўднай русалкай.

Па горадзе наведвальнікаў фэсту развозяць дадатковыя аўтобусы. Адразу відаць, што месца сустрэчы ў Вілейцы ў гэты дзень змяніць нельга.