У гэтыя хвіліны распачынаецца фінальны матч Чэмпіянату свету па футболе-2018. У Маскве (Расія) на стадыёне «Лужнікі» сустракаюцца зборныя каманды Францыі і Харватыі.
Паміж сабой каманды правялі пяць матчаў, у якіх тры перамогі французаў і дзве нічыі.  Самым паспяховым для абедзвюх зборных з’яўляецца ЧС-1998, у паўфінале якога сустрэліся тады каманды. Францыя заваявала першы і адзіны тытул чэмпіёна свету, а Харватыя заняла трэцяе месца.

Некалькі дзён таму на нашых старонках УКантакце, Facebook, OK і Twitter мы спыталі ў нашых чытачоў: хто, на іх думку, стане Чэмпіёнам свету? Падводзім вынікі.

Усяго мы атрымалі 194 галасы. 121 чалавек (62%) перакананыя ў перамозе харвацкіх футбалістаў (галоўны трэнер Златка Даліч), 73 чалавекі (38%) вераць у зборную Францыі пад кіраўніцтвам Дзідзье Дэшама.

Цягам некалькіх гадзін даведаемся, ці спраўдзіцца прагноз чытачоў «Рэгіянальнай газеты». А ў бліжэйшым нумары падрабязна раскажам пра каманду, якая атрымае статус чэмпіёна свету!