Практычна ўсе жыхары Маладзечанскага раёна, у тым ліку 39,2 тысячы пенсіянераў, карыстаюцца сродкамі фонду.

Летась па выніках года па Маладзечанскім раёне ў бюджэт фонду пералічылі 112,2 мільярда рублёў страхавых узносаў. З іх 1,7 мільярда рублёў пералічылі фізічныя асобы. У арганізацыях раёна на выплату ўсіх відаў дапамог за год накіравалі больш за 22,9 мільярда рублёў. Выдаткі на выплату пенсій і дапамог па раёне склалі 150,3 мільярда рублёў.

У мінулым годзе раён быў забяспечаны ўласнымі сродкамі на выплату пенсій і дапамог на 59,3%. Гэта значыць, што ён датацыйны.

Штогод 2000 рахункаў

Праца па прыёме, апрацоўцы і захоўванні дадзеных персаніфікаванага ўліку велізарная і патрабуе сур’ёзнага стаўлення з боку плацельшчыкаў фонду. Штогод у раённым аддзеле адкрываюць больш за 2000 новых індывідуальных асабовых рахункаў. Усяго на сёння па раёне адкрылі і апрацавалі 94808 індывідуальных асабовых рахункаў. Штодня інспектары кантралююць іх карэктнасць.

Права на выплаты па дзяржаўным сацстрахаванні залежыць ад таго, ці плацяць унёскі на адпаведныя страхавыя выпадкі працадаўцы за грамадзян і самі грамадзяне. Калі ўнёскі несвоечасовыя ці іх увогуле няма, атрымаць выплату са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання цяжка, а часам немагчыма.

Таму работнікі органаў фонду кантралююць пералічэнне ўнёскаў, правільнасць выкарыстання сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, прымаюць меры да парушальнікаў.

У ліпені фонд сацыяльнай абароны насельніцтва адзначае 25 год.

Адкуль бяруцца пенсіі і дапамогі

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва створаны 1 ліпеня 1993 года, калі рэарганізавалі пенсійны фонд і фонд сацыяльнага страхавання. Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва з’яўляецца матэрыяльнай базай сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

Сістэма дзяржаўнага сацыяльнага страхавання грунтуецца на агульнапрынятых у сусветнай практыцы прынцыпах усеагульнасці, абавязковасці, гарантаванасці і незалежнасці ад формаў уласнасці. І працуючыя, і працадаўцы работадаўцаў i працуючых грамадзян павінны ўдзельнічаць у фармiраваннi дзяржаўных пазабюджэтных фондаў сацыяльнага страхавання. А сродкі размяркоўваюцца ад працаздольных да непрацаздольных, ад працуючых да непрацуючых.

Гэта гарантуе пенсiі, дапамогі i iншыя выплаты.

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – гэта орган дзяржаўнага кіравання сродкамі сацыяльнага страхавання. Мы збіраем абавязковыя страхавыя ўнёскі, унёскі на прафесійнае пенсійнае страхаванне. У поўным аб’ёме фінансуем выплаты працоўных і прафесійных пенсій і дапамог, мерапрыемствы па забеспячэнні занятасці насельніцтва, выдаткі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. Арганізуем і вядзём персаніфікаваны ўлік звестак аб застрахаваных асобах, забяспечваем іх канфідэнцыяльнасць і захаванасць.

Віншуем работнікаў з прафесійным святам

Работнікі органаў фонду не сутыкаюцца непасрэдна з атрымальнікамі выплат і рэдка чуюць словы падзякі. Яны выконваюць незаўважную, але такую ​​складаную і патрэбную працу. Збіраюць сродкі і звесткі для забеспячэння пенсій, дапамог і іншых выплат. Мы выконваем высакародную і адказную місію – з’яўляемся апорай для тых, хто больш за ўсё мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, у сацыяльнай абароне.

У сувязі з 25-годдзем фонду дзякую ўсяму калектыву Маладзечанскага раённага аддзела за працу і высокі прафесіяналізм.

Больш за 20 гадоў добрасумленна працуюць у фондзе намеснікі начальніка Маладзечанскага райаддзела Таццяна Крыштапян і Таццяна Буцько, больш за 10 гадоў – інспектары Жанна Лагутка, Вольга Крываногава, Мая Марцьянава, Таццяна Сцепаненка, Тамара Святоха.

Віншую нашых ветэранаў, якія шмат гадоў добрасумленна адпрацавалі і сышлі на заслужаны адпачынак, – Веру Завадскую, Камілу Фарманскую, Святлану Страшынскую, Яўгенію Крашчанку, Таццяну Космач, Тамару Жалевіч, Валянціну Петрусевіч, Галіну Бажко, Рэгіну Лазоўскую.

Хай дабро, якое вы дорыце людзям, вернецца да вас у сто разоў мацнейшым!