Другая злева ўнізе — Яніна Сташко, у цэнтры — пасол Францыі ў Беларусі Дзідз'е Канэс, другі справа ўверсе — Мікалай Салагуб, побач з ім стаіць — Аляксандр Салагуб.

На сустрэчы былі і маладзечанец Аляксандр Салагуб са сваім малодшым братам Мікалаем. Яны нарадзіліся ў Францыі.

Іх бацькі з’ехалі з Вілейшчыны туды на заробкі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Маці Вера была гаспадыняй, але ездзіла на сезонныя работы збіраць ягады, мыла людзям адзенне. Бацька — таксама Аляксандр — працаваў у шахце. Вярнуцца ў Беларусь яны планавалі ў канцы 30-х, але пачалася вайна.

Толькі ў 1947 годзе ў сям’і Салагубаў атрымалася прыехаць у Савецкі Саюз на Данбас. Але Савецкі Саюз так і не стаў для іх радзімай. Падчас жыцця на Данбасе сям’я як магла змагалася з голадам — ішоў 1948 год.

Ужо пазней Салагубы перабраліся на радзіму.

На гэтай сустрэчы была таксама наша зямлячка з Астравеччыны Яніна Сташко. Цяпер яна жыве ля Гродна. Жанчына нарадзілася ў Францыі.