З пытаннем аб працы ў рэдакцыю звярнуўся чытач.
– Адпрацаваў больш за 30 год на прадпрыемстве, ужо пра пенсію мару. Адправілі на медагляд. Не прайшоў па слыху. Вушы сапсаваў якраз у цэху гэтага прадпрыемства. На якую іншую працу мяне возьмуць у такім узросце? І што, столькі адпрацаваўшы, усё здароўе сюды паклаўшы, мяне проста выкінуць?

Расказаць, як дзейнічаць чытачу, мы папрасілі старшыню Вілейскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Вольгу Шляпо:

– У гэтай сітуацыі ўзнікаюць дадатковыя пытанні. У прыватнасці, трэба ўважліва глядзець, што напісана ў медыцынскім заключэнні. Наймальнік абавязаны выканаць прадпісанні МРЭК. Калі ў заключэнні ёсць рэкамендацыі дактароў, наймальнік абавязаны прапанаваць іншую работу з улікам рэкамендацый дактароў.

Работніку варта звярнуцца па кансультацыю да прафсаюзных юрыстаў.