– У «Сітраэне» ехала сям’я з Мінска: тата, мама, іх дачка і 4-гадовая ўнучка. Яны збіраліся адпачыць на моры ў Адэскай вобласці. У дарозе ў іх паўстала неабходнасць прыпынку, але ў момант, калі ў аўто ўрэзаўся грузавік, яны ўжо збіраліся ад’язджаць і ўсе былі ў машыне, — распавялі auto.tut.by следчыя.

Дзіця загінула на месцы ДТЗ, пасажыры і кіроўца Citroen атрымалі траўмы, пасля аказання медыцынскай дапамогі з лякарні іх адпусцілі. Кіроўца грузавіка з пераломам пазваночніка быў шпіталізаваны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі вінаваты кіроўца фуры: ён растлумачыў, што падчас руху пацягнуўся за дакументамі ў бардачок і адцягнуўся ад кіравання.