Раскопкі пачнуцца у першай палове жніўня.
На Мядзельшчыне запрацуе археалагічны летнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры “Наўры-2018”.

Аматары гісторыі і археалогіі правядуць раскопкі курганоў канца першага — пачатку другога тысячагоддзяў нашай эры.  Навуковы кіраўнік летніка — кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.

Запланаваныя сустрэчы з навукоўцамі і творчымі людзьмі.