Сёння па краіне чакаюцца ліўні і град.
Сіноптыкі паведамляюць, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, грозы, месцамі ліўні. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах пройдзе град.

Вецер будзе паўночна-ўсходні, умераны, пры грозах парывісты, днём месцамі шквалісты: до 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў другой палове дня чакаецца да 20-26 градусаў цяпла, па паўночным усходзе краіны – да 28.

Ліўні на гэтым тыдні моцна падтапілі Брэст і Мінск, вялікі град выпаў у Баранавічах.