Здарэнне адбылося ў вёсцы Каршунішкі Каменналогскага сельсавета.

Паведамленне наконт пажару паступіла 13 ліпеня ў ашмянскі РАНС.

Першымі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі з вёскі Гродзі. Каля 20 хвілін спатрэбілася, каб патушыць агонь.

У выніку пажару знішчаныя дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Адно з меркаванняў — кароткае замыканне электраправодкі.