Пракуратура Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама, дэпутата Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў паведамляе prokuratura.gov.by .
Падчас праверкі ўстанавілі, што чыноўнік меркаваў атрымаць хабар за выкананне пэўных дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і вырашыць пытанне з уводам у эксплуатацыю будынку кінатэатра.

За гэта зацікаўленыя асобы  абяцалі яму тры тысячы долараў. Падчас атрымання хабару ў тысячу даляраў чыноўніка затрымалі.