Увечары 17 ліпеня моцная навальніца прайшла па Маладзечаншчыне.
Пасля стыхіі мясцовыя жыхары заўважылі, што на купале лебедзеўскай Троіцкай царквы зламаўся крыж.

Пра гэта нашы чытачы паведамілі ў рэдакцыю.

На сёння сіноптыкі таксама абяцаюць гарачыню і навальніцу.