Узгаранне здарылася 17 ліпеня ў вёсцы Падліпяны.
Пра ўзгаранне у гаспадарчай пабудове паведамілі ў 18:20.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і абшыўка жылога дома, які стаіць побач на плошчы 10 квадратных метраў. Мяркуюць, прычына ўзгарання – удар маланкі.