Міліцыя пацвярджае: у Заслаўі адбыўся разбойны напад.


“У гасцініцы на Савецкай у Заслаўі ў банку мужчына ўзяў закладніцу», – паведаміў TUT.BY чытач.

Па словах відавочцаў, мужчына узброены нажом, у закладніцах ў яго – ўласная жонка.

«Для высвятлення абставінаў на месца выбылі супрацоўнікі міліцыі і кіраўніцтва абласнога УУС, а таксама следча-аператыўная група», – паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

– Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння ў будынку філіяла банка ў Мінскім раёне, дзе мужчына ўзяў у закладнікі жанчыну, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

На месцы прысутнічаюць хуткая і ратавальнікі. Рух па вуліцы Савецкай у Заслаўі перакрыты.