18 ліпеня 34-гадовая мінчанка ехала на сваёй “Шкодзе” ля вёскі Сосенка, што ў Вілейскім раёне. Ззаду сядзела яе 15-гадовая дачка.
У пэўны момант дзяўчынка звярнулася да мамы і адцягнула яе ўвагу ад дарогі, распавялі ў Вілейскім РАУС.

“Шкода” выехала на “сустрэчку”. Агароджа не дала машыне апынуцца ў кювеце. У здарэнні ніхто не пацярпеў. А вось машыну трэба рамантаваць.