У Міністэрстве адукацыі вызначылі спіс прадметаў, якія ў наступным годзе будуць здаваць выпускнікі школ.
Так, пасля дзявятага класа вучні будуць здаваць пісьмова рускую, беларускую мовы і матэматыку.

Выпускнікоў сярэдняй школы чакаюць чатыры экзамены. Пісьмова – матэматыка, а таксама беларуская (руская) мава. Вусна трэба здаваць замежную мову і гісторыю Беларусі.

Вучні класаў, якія навучаюцца на мове нацыянальнай меньшасці, польскай або літоўскай, будуць здаваць экзамен і па гэтых прадметах.

Для навуэнцаў такіх устаноў як базавая школа-каледж мастацтваў, сярэдняя школа-каледж мастацтваў да абавязковых экзаменаў дададзены прадмет, які развівае творчыя здольнасці вучняў. Яго праводзяць у практычнай форме.