На Маладзечаншчыне сёння рамантуюць чыгуначны пераезд паблізу вёскі Вязавец. Праз гэта перакрылі аўтадарогу ў Цюрлях, па якой кіроўцы звычайна ездзяць на Валожын.

Як распавёў дарожны рабочы, што дзяжурыць у Цюрлях, дарога будзе перакрытая да 21.00. Таму на Валожын кіроўцам варта дабірацца ў аб’езд праз вёску Капачы.