Ад 14 па 18 жніўня пад Валожынам будзе працаваць інтэграцыйны летнік.
“Тут мы зоймемся ўладкаваннем інклюзіўных прастор на экалагічнай сцежцы «Белакорац», прасунем крэатыўнасць, забамбім эка-арт, графіці і падрыхтуем музычны фэст,”– абяцаюць арганізатары.

Удзельнікі лагера будуць жыць у намётавым мястэчку на беразе Іслачы. Усіх забяспечаць зручным спальным месцам, трохразовым харчаваннем,цікавымі карыснымі заняткамі і зручным транспартам у два бакі.

Запрашаюць маладых людзей з асаблівасцямі, якім ужо ёсць 18 год, хто мае надзейнага суправаджальніка (пры неабходнасці) і запоўніць анкету.

Анкету да 22 ліпеня трэба запоўніць тут.