Здарэнне адбылося ў аддзяленні банка на Савецкай днём 18 ліпеня. Зламыснік захапіў 23-гадовую закладніцу. Ніхто з супрацоўнікаў банка не пацярпеў.

«Алмаз» вызваліў цяжарную закладніцу ў аддзяленні банка ў Заслаўі, зламыснік ліквідаваны. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які ўзначаліў спецаперацыю.
– Злачынец, узброены нажом, захапіў у закладнікі дзяўчыну. На працягу больш чым двух гадзін мы вялі з ім перамовы. Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся аддаць зброю і адпусціць закладніцу, пагражаў. Асобу злачынцы ўстанавілі – гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя, – паведаміў міністр.
Ігар Шуневіч расказаў, што рашэнне аб правядзенні сілавой аперацыі прынялі пасля перамоваў са зламыснікам. Закладніцу вызвалілі з удзелам МУС “Алмаз”.
«Дзяўчына не пацярпела. Па папярэдніх дадзеных, яна цяжарная. Гэта мела пэўныя абставіны для правядзення сілавой аперацыі. Злачынец ліквідаваны », – падсумаваў міністр.
Следчы камітэт ўсталёўвае абставіны здарэння.
Прызначаныя экспертызы, канфіскаваныя запісы камер відэаназірання, праводзяцца допыты сведак і пацярпелай, паведамілі ў Следчым камітэце.
Дзеянні 46-гадовага мясцовага жыхара кваліфікаваныя па артыкуле “Захоп закладніка”.