Сёння ўвечары археалагічны летнік, што працаваў на Вілейшчыне, пераязджае ў Наўры, на Мядзельшчыну.
Летнік павінны быў працаваць да 30 ліпеня, аднак археолагі і валанцёры мусілі змяніць свае планы. Аказалася, што ўзвышшы, якія першапачаткова палічылі старажытнымі курганамі, – проста прыродныя ўтварэнні.

Па словах кіраўніка экспедыцыі, навукоўца Мікалая Плавінскага, такое здараецца ў працы археолагаў. Памылку можна вызначыць толькі тады, калі раскапаеш узгорак.

Кіраўнік экспедыцыі Мікалай Плавінскі за працай.

Учора археолагі наведалі вёску Кастыкі, на Вілейшчыне, але заставацца там не ўбачылі неабходнасці.

У Наўрах вілейская суполка таварыства аховы помнікаў Беларусі імя Аляксея Лужынскага і валанцёры будуць працаваць да канца ліпеня.  Ад першага жніўня тут запрацуе іншы летнік таксама пад кіраўніцтвам Мікалая Плавінскага.

Сёння ленік пераедзе на Мядзельшчыну.

Фота Аляксандры Парахні.