Паводле папярэдняй інфармацыі, Volkswagen не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавік, які стаяў справа ад дарогі


Аварыя здарылася 20 ліпеня каля 5-й раніцы на 289-м кіламетры аўтадарогі Кіеў-Адэса.
Ва Украіне мікрааўтобус урэзаўся ў грузавік: загінулі пяць беларусаў. Фота: apostrophe.ua
Беларускі рэйсавы мікрааўтобус Volkswagen ехаў па маршруце Адэса-Гомель, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком. Паводле інфармацыі паліцыі Мікалаеўскай вобласці, грузавік стаяў з правага боку ад праезнай часткі з-за няспраўнасці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Volkswagen не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавік, які стаяў справа ад дарогі. Фота: Вячаслаў Аброськін.
У выніку ДТЗ загінулі вадзіцель і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса. У МЗС Беларусі кажуць, што яшчэ дванаццаць знаходзяцца ў бальніцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці, трое з іх пакуль у цяжкім стане, паведамляе БЕЛТА.
Мікрааўтобус ехаў з Адэсы ў Гомель. Фота: Вячаслаў Аброськін.
– На месцы аварыі зараз працуе ўкраінская міліцыя. Амбасада Беларусі ў Кіеве ўзаемадзейнічае з мясцовымі ўладамі і праваахоўнымі органамі па ўсіх неабходных пытаннях, – паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.