У суботу ў Вілейскі РАУС звярнулася жанчына і паведаміла, што нехта залазіў у яе хату на лецішчы ў Ракшыцах Альковіцкага сельсавета.
Калі міліцыя выехала на месца, высветлілі, што падчас адсутнасці гаспадыні нехта сапраўды пабываў у хаце.

Але з маёмасці амаль нічога не скралі.

Адкруцілі задняе кола ад ровара “Аіст”, што стаяў у хаце. А таксама прыхапілі скрыню цвікоў.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.