Жыхароў і гасцей раёна запрашаюць на 165-гадовы юбілей пажарнай службы 25 ліпеня.
25 ліпеня Астравецкі РАНС запрашае жыхароў і гасцей раёна адсвяткаваць 165-гадовы юбілей пажарнай службы.

У 11.00 на пляцоўцы каля кінаканцэртнай залы “Астравец” разгорнецца выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання і фотазона МНС. Любы жадаючы зможа адчуць сябе выратавальнікам, апынуўшыся ў імправізаванай дымакамеры. Юных гасцей чакаюць конкурсы і віктарыны.

У 12.00 на Востраве кахання адбудзецца ўрачыстае адкрыццё лаўкі бяспекі.

У 13.00 у кінаканцэртнай зале “Астравец” пройдзе святочны канцэрт.