Згодна з распаражэннем старшыні Мядзельскага райвыканкама Анатоля Вайнілкі, 28 ліпеня ад 15.30 да 24.00 у Мяделе правядуць рэгіянальнае свята азёраў “Краса майго краю”.
Свята развернецца на гарадскім пляжы на вуліцы Узбярэжнай.

Згодна з Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ад снежня 1997 года падчас правядзення такіх мерапрыемстваў забараняецца продаж алкагольных напояў і піва на тэрыторыі ў радыюсе 500 метраў ад святочнай пляцоўкі за дзве гадзіны да пачатку свята і падчас яго правядзення.