Свята возера “Краса майго краю” пройдзе 28 ліпеня ў Мядзеле.
У праграмме – тэатралізаванае адкрыццё, выступленні аматарскіх калектываў і артыстаў раёна, канцэрт групы “Цягні-штурхай”, квэст “Таямніцы нарачанскіх азёр”. Сваё працы прадставяць народныя майстры.

Дзяцей чакае водная феерыя, праца гульнявых пляцовак і атракцыёнаў, фестываль фарбаў Холі.

Свята пачнецца ў 15.30 на гарадскім пляжы на беразе возера Мястра, паведамляюць у Мядзельскім райвыканкаме.