У Астравецкім раёне недалёка ад дзяржаўнай мяжы затрымалі нелегальных мігрантаў. Выразных тлумачэнняў пра прычыну свайго знаходжання ў начны час паблізу дзяржаўнай мяжы затрыманыя даць не змаглі.

У Ашмянскім раёне ў 18:00 у 700 метрах ад дзяржаўнай мяжы спынілі трох невядомых афра-азіяцкай знешнасці. У парушальнікаў пры сабе дакументаў не аказалася. У сувязі з моўным бар’ерам яны не змаглі растлумачыць прычыну свайго знаходжання паблізу дзяржаўнай мяжы.

У дачыненні да парушальнікаў распачалі адміністрацыйны працэс па артыкулах “Незаконнае перасячэнне мяжы” і “Парушэнне памежнага рэжыму” КпАП Рэспублікі Беларусь. Іх затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Смаргонскай памежнай групы для далейшага разгляду. Нелегалам пагражае буйны штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да пяці гадоў.