Сёння раніцай ў Вілейскую выратавальную станцыю патэлефанавалі грамадзяне і паведамілі пра тое, што ў вадаёме ля вёскі Стаўкі (Малюны) плавае тапелец.
Невядомага мужчыну знайшлі ў вадаёме, які мясцовыя называюць “Земснарад”.

Следчыя апыталі выратавальнікаў і ўстанавілі асобу тапельца.

Гэта жыхар Вілейкі, які некалькі дзён таму пайшоў на рыбалку. У суботу жонка паведаміла ў міліцыю пра тое, што яе муж знік, распавялі ў Вілейскім РАСК.