Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» сумесна з ЕPAM Systems арганізуе і праводзіць летнюю адукацыйную праграму для дзяцей 12-14 гадоў з Мінскай вобласці.

Для каго: школьнікі 12-14 гадоў Мінскай вобласці
Дзе: летнік “Багатыр”, Барысаўскі раён
Калі: 9-16 жніўня 2018
Мовы: руская, беларуская, англійская
Больш інфармацыі на сайце: http://edu4future.by/article/priglashaem-shkolnikov-1..
Дэдлайн: да 25 ліпеня ўключнаПраект “Junior Ignite Camp” створаны для навучання дзяцей ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў у сферы інфармацыйных тэхналогій (праграмавання і робатабудаванні). Акрамя заняткаў у тэхнічных галінах у праекце ўпор зроблены на вывучэнні замежных моў і развіцці сацыяльных навыкаў (soft skills).

Такім чынам навучанне ў лагеры складаецца з трох адукацыйных блокаў:
ІТ-блок;
моўны блок;
блок soft skills.

Акрамя абавязковых адукацыйных блокаў падлеткі могуць прымаць удзел у розных майстар-класах, экскурсіях, спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах і віктарынах.

Дзяцей чакае 7 дзён актыўнай вучобы, першы і апошнія дні – арганізацыйныя. Па-за навучальнымі блокамі – прафарыентацыйныя, пазнавальныя, забаўляльныя, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы.

Летнік праходзіць па мадэлі бізнес-інкубатара: кожны атрад – гэта асобны стартап, які, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальных прадукт і прэзентуе яго інвестарам у канцы змены.

Фінансавыя ўмовы:
Удзел у адукацыйным праекце (пражыванне, харчаванне, адукацыйная праграма і ўсе дадатковыя мерапрыемствы) бясплатнае для дзяцей. Абраныя ўдзельнікі самастойна дабіраюцца да месца правядзення праграмы.

Дэдлайн падачы заявак – 25 ліпеня 2018.
Больш падрабязнасцей; http://edu4future.by/article/priglashaem-shkolnikov-1..

Тэдлефоны для даведак: 8 (029) 337 16 34 (Аляксандра) і 8 (029) 262 24 52 (Варвара).