Здарэнне адбылося недалёка ад Крэва.


Як распавёў кіроўца «Аўдзі», сустрэчны аўтамабіль пры здзяйсненні абгону стварыў небяспеку для руху.

Для таго, каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, ён узяў лявей і зляцеў у кювет.

У ДТЗ пацярпела пасажырка. 49-гадовая жанчына знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні і не была прышпіленая рамянём бяспекі. З пераломамі яе шпіталізавалі ў бальніцу.

Аварыя здарылася 22 ліпеня.