Здарэнне адбылося ў парку Перамогі 9 ліпеня каля васьмі гадзін вечара.
Невядомы хлопец, на выгляд 16 год, ехаў на ровары. Ён наехаў на 63-гадовую жанчыну, якая ў той час ішла з боку атракцыёнаў да цэнтральнага ўваходу.

Жанчына павалілася і атрымала пашкоджанні.

Супрацоўнікі  ДАІ  просяць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе Т. Дудко, 1-18 ці па тэлефонах 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 або 102.