Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення механізацыі і інвестыцый камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў.

– З дапамогай датчыкаў сачэння, усталяваных на рухавіках трактароў, мы зможам у онлайн-рэжыме назіраць за ўзворваннем, то бок падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур, – растлумачыў Васіль Сысоеў. – Праграму усталююць на камп’ютар ужо сёння, так што ў бліжэйшы час будзем прама з Мінска адсочваць сітуацыю ў кожным раёне вобласці.
Датчыкі дазволяць правесці аналіз загрузкі трактара, ацаніць яго працу, адзначыць, колькі гадзін ён быў у полі, які аб’ём працы выканаў, ці мелі месца прастоі і несанкцыянаваны сліў.
Ноў-хаў стала магчымым дзякуючы з’яўленню новых трактараў у гаспадарках вобласці: усяго плануецца закупіць 150, з іх 44 ужо паступілі ў распараджэнне аграрыяў.
Таксама сёлета парк збожжаўборачнай тэхнікі рэгіёну папоўніцца 150 дзевяцікорпуснымі абаротнымі плугамі. З іх дзевяць ужо на прадпрыемствах. У гэтым годзе ў вобласці з’явілася 64 новых кормуборачных камбайнаў і 100 зернеўборачных.