Літаратурна-інфармацыйную гадзіну “Светлы шлях Артура Цяжкага” зладзяць 24 ліпеня.
Мерапрыемства правядуць у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка”.

Прысутныя даведаюцца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка і журналіста, нашага земляка. Прагучаць урыўкі са зборнікаў “Сустрэча пасля вясны”, “Пара блакітных дажджоў” і з выдадзеных ужо пасля смерці аўтара зборнікаў “Дзе мой дом” і “Смяценне”.