У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ад 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года. Цяпер ён будзе складаць 213,67 рубля.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2018 года №61, якое сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 1 мая БПМ складаў 206,58 рубля

Новы бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае 236,98 рубля, пенсіянераў – 162,58 рубля, студэнтаў – 206,89, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 135,93, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 188,95, дзяцей у ўзросце ад 6 да 18 гадоў – 231,32 рубля.