Аналіз аварыйнасці на Міншчыне сведчыць, што кожнае трэцяе ДТЗ адбылося з-за  няправільнага выбару або перавышэння хуткасці руху.
Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне адбылося 30 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 4 чалавекі загінулі, 28 пацярпелі. Дзве аварыі адбыліся па віне нецвярозых кіроўцаў.

З-за няправільнага выбару хуткасці руху здзейснена восем ДТЗ. За перавышэнне ўстаноўленых хуткасных рэжымаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі больш за дзвесце кіроўцаў.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ па прычыне парушэння хуткасці ДАІ Маладзечна 27 ліпеня праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Міліцыянеры распавядуць аб прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму ў працоўных калектывах, узмоцняць нагляд за дарожным рухам з ужываннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за кіроўцамі.

ДАІ нагадвае, што, згодна з Адміністрацыйным кодэксам Рэспублікі Беларусь , за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну штраф складзе 24,5  ад 20 да 30 – 24,5 – 73,5; 30 і больш – 73,5 – 245 рублёў.

За паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці прымяняюць максімальнае адміністрацыйнае ўздзеянне – пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам да 1 года.