На Маладзечаншчыне з пачатку года адбылося 11 ДТЗ з удзелам раварыстаў і пешаходаў. Адзін чалавек загінў.

Ад 27 да 30 ліпеня ДАІ Маладзечна правядзе мерапрыемствы па папярэджанні аварый з удзелам гэтых катэгорый. Адпрацуюць нерэгуляваныя пешаходныя пераходы, вуліцы горада і вёсак, участкі дарог, дзе найчасцей адбываюцца падобныя здарэнні. Таксама правядуць гутаркі ў працоўных калектывах, нагадаюць пра выкарыстанне флікераў.

Паводле Адміністрацыйнага кодэкса, калі пешаход парушае правілы дарожнага руху, яго караюць штрафам ад 24,5 да 73,5 рубля. Калі ж з-за парушэння правілаў здараецца аварыя, памер штрафу ўзрастае да 196 рублёў. За з’яўленне нецвярозага пешахода на праезжай частцы таксама прадугледжаны штраф.