Гаворка ішла і пра перспектывы будаўніцтва аб’екта МНС у Дзятлаве. У Сапоцкіне аварыйна-выратавальны пост з’явіцца ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады.
Сяргей Шпарло адзначыў, што ў рамках гэтай праграмы адабрэнне атрымалі два трансгранічных праекта абласнога ўпраўлення МНС. Другі прадугледжвае набыццё аўтамабільнага каленчатага пажарнага пад’ёмніка, загароды для збору прадуктаў нафтахіміі пры ліквідацыі наступстваў аварый на вадзе, аварыйна-выратавальнай прылады.