З 26 ліпеня зменяць катэгорыю “Камунальныя плацяжы”.
Да абнаўлення дрэва паслуг АРІП усім жыхарам Беларусі для аплаты камуналкі трэба было ў дрэве паслуг выбраць горад ці вобласць, затым катэгорыю паслугі і саму паслугу. Пасля зменаў, каб аплаціць камунальныя паслугі, неабходна будзе спачатку выбраць раздзел “Камунальныя плацяжы”, затым падкатэгорыю паслугі (жыллёва-камунальныя паслугі, таварыствы ўласнікаў, электра-, цеплазабеспячэнне і г.д.) і толькі затым горад ці раён, паведамляе БЕЛТА.

Работы будуць праводзіць па 14 жніўня. Калі вы аплачваеце паслугу ў гэты перыяд, але не знайшлі яе ў катэгорыі “Камунальныя плацяжы”, значыць, яе абнаўленне яшчэ не завершана. Аплочвайце, як і раней, -выбірайце паслугу праз адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, горад ці вобласць.

Тыя, хто плаціць па кодзе паслугі альбо з дапамогай кошыка плацяжоў (нумара плацельшчыка АРІП), змены не заўважаць. Працэс здзяйснення плацяжу будзе такім жа: выбар паслугі з кошыка (нумара плацельшчыка), увод запытаных дадзеных і аплата. Тым, хто не выкарыстоўвае вышэйпералічаныя спосабы аплаты, неабходна будзе самастойна выбіраць паслугу ў абноўленым дрэве паслуг АРІП.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з плацяжамі ў сістэме “Разлік”, звяртайцеся ў кантакт-цэнтр сістэмы па тэлефоне 141, праз рубрыку “Задаць пытанне” ці электронную пошту info@raschet.by.