Чым адзначыўся канец ліпеня-пачатак жніўня ў гісторыі рэгіёна, Беларусі, свету?

27 ліпеня

У 1906 годзе нарадзіўся Ежы Гедройц (Мінск), грамадскі дзеяч, рэдактар польскага часопіса “Культура”, які актыўна спрыяў развіццю беларускай навукі і культуры. Штогод прэмію імя Ежы Гедройця атрымліваюць літаратары Беларусі за лепшыя празаічныя творы.

Ежы Гедройц. Фота Culture.pl.

28 ліпеня

У 1812 годзе нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі (Варшава), польскі пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч. Апісваў свае падарожжы па Беларусі, побыт яе жыхароў.

У 1813 годзе памёр Янка Лучына (сапр. Янка Неслухоўскі), паэт. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

30 ліпеня

У 1840 годзе расійскі цар Мікалай І выдаў указ, які забараняў назву “Беларусь”. Загадвалася называць беларускія землі “Северо-Западный край”.

У 1941 годзе ў вёсцы Малая Кавалеўшчына (Мёрскі раён) гітлераўцамі расстраляны Флор Манцэвіч, грамадскі дзеяч, педагог. Нарадзіўся ў 1890 годзе ў мястэчку Іказнь, цяпер Браслаўскі раён.

31 ліпеня

Сёлета спаўняецца 115 гадоў з часу першага апублікавання ананімнага вершаванага твора беларускай літаратуры 19 стагоддзя “Гутарка пана з хлопам” (“Як маешся, Сцяпане…”). Мяркуючы па змесце, твор гэты з’явіўся пасля скасавання паншчыны, бо селянін на пытанне пана, чаму яго жонка Дарота не прыходзіць у двор, дзе добра плацяць за работу, адказвае: “Ужо панскі хлеб дакучыў, як пан нас добра мучыў”. Да нас дайшоў, відаць, пачатак “Гутаркі…”. Апублікавана было А. Федароўскім у кнізе “Люд беларускі”.

Як маешся, Сцяпане?

–Аджыў, найяснейшы пане!

–Чаму твая Дарота

Не прыходзіць да мяне на работу?

Сушыць, грабіць пільна трэба,

Дам пянёндзы, дам і хлеба.

–Ужо панскі хлеб дакучыў,

Як пан нас добра мучыў,

Добра паны гандлявалі –

Слугі на сабак мянялі.

У 1649 годзе адбылася бітва пад Лоевам, паражэнне 15-тысячнага казацкага войска на чале з Міхалам Крычаўскім ад войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам.

Жорсткая бітва каля пераправы праз Дняпро пад Лоевам паміж украінскімі казакамі і войскам Вялікага Княства Літоўскага вырашыла лёс усёй ваеннай кампаніі 1649 года. Фота movananova.by.

1 жніўня

У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна.

У 1915 памёр Восіп Блізнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлагераў. Пахаваны ў Смаргоні

У 1916 расійскія ўлады скасавалі дзеянне на тэрыторыі Беларусі Статута Вялікага Княства Літоўскага.

У 1549 нарадзіўся Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (Нясвіж), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падарожнік-мемуарыст.