Сельскі клуб аграгарадка Станцыя Ашмяны 4 жніўня зладзіць святочную праграму “Стальная Магістраль”. Пачатак а 18-ай.
Праграму адкрыюць выступы кіраўніцтва Чыгуначная станцыі Ашмяны.

У праграме:

тэматычны эстрадны канцэрт «Па рэйках да добрага настрою»;

выступ памежнікаў-кінолагаў Смаргонскага пагранатрада;

ігравая праграма “Вагон забаў”;

рэтра-выстава «Назад у СССР»;

фотавыстава «А мы і не хаваем, што з вёскі родам»;

выстава-продаж работ народных майстроў Палянскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, народных майстроў зоны абслугоўвання СК аграгарадка Станцыя Ашмяны «На ўсе рукі майстры!» з майстар-класамі па прыкладнай творчасці;

тэматычны аквагрым;

праца гандлёвых кропак;

праца дзіцячых атракцыёнаў.

У 22:30 у рамках свята адбудзецца святочны агеньчык «Сустрэча ў зале чакання».
Завяршальным акордам свята стане танцавальна-забаўляльная праграма пад зорным небам «Весяліся, душа».

Ўсіх жадаючых запросяць і на маладзёжную дыскатэку. Яна будзе доўжыцца з 23:00 да 04:00). Кошт квітка – тры рублі.
Кантактная інфармацыя: 8 (01593) 71089, сельскі клуб аграгарадка Станцыя Ашмяны ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”.