Яго зладзяць 28 ліпеня.
28 ліпеня на лядовай арэне «Алімпік -2011» адбудзецца хакейны турнір ратавальнікаў, прымеркаваны да Года малой Радзімы і да 165-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Жыхароў і гасцей горада чакае займальная праграма.

У 11.00 мерапрыемства пачнецца з дэманстрацыі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Пасля чаго ў кожнага будзе магчымасць прымерыць баявую вопратку работнікаў МНС, папрацаваць з пажарна-тэхнічным узбраеннем.

Будуць працаваць выставы «Наша Радзіма вачыма мастакоў свету», «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

Прагучаць выступленні творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

Для самых юных удзельнікаў свята будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі.

«Салдацкай кашы» пакаштуе кожны ў абедзенны перапынак.

На лёдзе сустрэнуцца 4 каманды.