Фотавыстава Аляксандра Салагуба праходзіць у Палацы культуры з 24 ліпеня па 10 жніўня, паведамляе mdk.by.

Экспазіцыя пад назвай «У свеце дзяцінства» дазволіць акунуцца ў мінулае, дакрануцца да імгненняў дзяцінства. На фотавыставе прадстаўленыя каля 20 здымкаў, захаваныя ў 70-я гады. Самае старадаўняе фота зробленае ў 1968 годзе.

Убачыць працы фатографа можна ў выставачным фае Палаца культуры. Уваход вольны.

ДАВЕДКА:

Аляксандр Салагуб нарадзіўся ў 1935 годзе. Працоўную дзейнасць пачынаў на Данбасе, затым працаваў на станкабудаўнічым заводзе ў Маладзечне. Фатаграфіяй захапляўся з дзяцінства, займаўся ў клубе фотааматараў «Гарызонт» пры гарадскім доме культуры. З 1970-х супрацоўнічаў з аб’яднанай газетай «Святло камунізму», дзе асвятляў жыццё найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў горада.

Фота Таццяны Касьян

Першая персанальная фотавыстава Аляксандра Салагуба адбылася ў 1986 годзе ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.